Памочнікам расійскага прэм'ера стаў чыноўнік, які адпачываў разам з Насцяй Рыбкай

30.01.2020 / 00:12

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прызначыў сваім памочнікам былога віцэ-прэм'ера і намесніка кіраўніка апарата ўрада Сяргея Прыходзьку, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным партале прававых актаў.

Прыходзька працуе ва ўрадзе з 2012 года, а ў вышэйшых эшалонах улады — з 1997-а. У розны час ён курыраваў знешнюю палітыку ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта на пасадах кіраўніка ўпраўлення і памочніка кіраўніка расійскай дзяржавы. Ён быў памочнікаў трох прэзідэнтаў, пачынаючы з Барыса Ельцына.

У лютым 2018 года Прыходзька апынуўся ў цэнтры палітычнага скандалу. Тады расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне пра трохдзённы адпачынак чыноўніка на яхце мільярдэра Алега Дзерыпаскі ў кампаніі дзяўчат-эскортніц, у тым ліку Насці Рыбкі.

Тады Прыходзьку панізілі да першага намесніка кіраўніка апарата ўрада.

Nashaniva.com