БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Студэнт БДУ кітаец Лей Донг: «Не нашу маску ў мінскім метро, каб не спалохаць людзей»

30.01.2020 / 16:0

НТ

Лей вучыцца на фізічным факультэце БДУ. Ён расказвае, што дзень пачынае са зводкі навін з Кітая.

Лей з 2019 года нікуды не выязджаў з Беларусі, але разумее стаўленне людзей да каранавіруса.

«Я напалоханы навінамі. Раней часта ездзіў у метро ў масцы. Цяпер не раблю так. Баюся, што людзі будуць напужаныя тым, што я, азіят, знаходжуся ў грамадскім месцы ў масцы», — расказвае Лей.

Лей жыве ў інтэрнаце №2. Хлопец расказвае, што ўвечары часам выходзіць гуляць на раку.

«Я цяпер стараюся рэдка бываць у супермаркетах, не бываю там, дзе шмат людзей. Мне расказвалі, што адну дзяўчыну ў Мінску адмовіўся падвозіць таксіст, бо яна азіятка. Я не хачу, каб такое здарылася са мной. Таму на вуліцы зараз амаль не бываю», — працягвае Лей.

Лей кажа, што вельмі пільна сочыць за сваім здароўем.

«Я думаю, што змагу зразумець, што захварэў. Каранавірус моцны. Але я веру сваёй краіне, веру ў тое, што лекі хутка будуць знойдзеныя. І думаю, што ўсё будзе добра», — падсумаваў Лей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула