Велагоншчык, які казаў пра «мёртвую беларускую мову», скончыў кар’еру праз праблемы са здароўем
30.01.2020 / 21:52
Вядомы беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка ва ўзросце 38 гадоў абвясціў аб завяршэнні кар'еры праз праблемы са здароўем, паведамляе by.tribuna.com.
«Гэта сумны дзень, але я вымушаны прыслухацца да парад лекараў каманды. У мяне была выдатная кар'ера, я атрымліваў асалоду ад кожнага яе моманту. Гэта было неверагоднае падарожжа. Удзячны ўсім, хто мяне падтрымліваў», — сказаў Кірыенка.
Васіль Кірыенка з'яўляецца шматразовым удзельнікам «Джыра д'Італія». Тройчы станавіўся пераможцам этапаў веламнагадзёнкі, а таксама этапу «Вуэльты». У 2015-м годзе выйграў чэмпіянат свету на шашы і трэку. Чатырохразовы чэмпіён Беларусі, двойчы выйграваў Еўрапейскія гульні.
Нагадаем, у 2016 годзе велагоншчык Васіль Кірыенка трапіў у скандал. Ён заявіў, што лічыць беларускую мову мёртвай, і што яму цікавей ведаць мову баскаў.