Памёр галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка»
31.01.2020 / 21:42
31 студзеня памёр галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» (Маладзечна) Мікалай Андрэеў, паведамілі Tut.by калегі рэжысёра.
Кадр: СТБ.
29 снежня Мікалай Андрэеў адзначыў 63-годдзе. Рэжысёра ў яго кватэры знайшла суседка. Прычына смерці пакуль што не вядомая.
Мікалай Андрэеў скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. Быў артыстам дзяржаўнага лялечнага тэатра, галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога тэатра лялек, кіраўніком курса акцёраў тэатра лялек у Гродзенскім вучылішчы мастацтваў.
З красавіка 2004 года ўзначальвае Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» ў Маладзечне. Сярод пастановак — «Чароўная дуда» В.Вольскага, «Чортаў скарб» У.Караткевіча, «Тысяча і адна ноч», «Самазабойца» М.Эрдмана, «Тутэйшыя» Я.Купалы і інш.