Лёгка здагадацца, што піў Пампеа ў Мінску на сустрэчы з Лукашэнкам ФОТА

02.02.2020 / 12:39

Што мог піць дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў Мінску? Канечне, колу. Ды яшчэ і дыетычную, заўважае тэлеграм-канал «Пул першага».

Варта заўважыць, што і Дональд Трамп — вялікі аматар фастфуду і такіх напояў. Нават баскетбольную каманду накарміў неяк у Белым доме бігмакамі і чызбургерамі.

Nashaniva.com