У Мінску 27-гадовы дзяцюк выпіў два літры піва і сеў за руль каршэрынгавага аўто. ФОТА выніку паездкі

03.02.2020 / 09:20

У ноч на нядзелю ў Мінску 27-гадовы мужчына ўрэзаўся на каршэрынгавым «Фальксвагене Пола» ў «Хонду», якая стаяла на абочыне, а потым пратараніў бардзюр і асвятляльную мачту. ДТЗ здарылася на вул. Ваўпшасава, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

У крыві гора-кіроўцы было выяўлена 1,8 праміле алкаголю. Па яго словах, напярэдадні ён выпіў каля 2 літраў піва.

Усяго ж у адносінах да вадзіцеляў, якія кіравалі аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, за мінулыя выходныя складзена 129 адміністрацыйных пратаколаў, дадае Вольга Чамаданава.