Міністр інфармацыі: Да канца года на тэлеканалах павінна быць не менш за 30% беларускага кантэнту

10.02.2020 / 13:42

Фота Надзеі Бужан

Тэлеканалам неабходна актывізаваць работу па стварэнні ўласных інфармацыйных прадуктаў, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падчас пасяджэння выніковай калегіі ведамства, піша БелТА.

«Да снежня года ў штомесячным аб'ёме вяшчання тэлепраграм павінна быць не менш за 30% кантэнту беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. У сувязі з чым неабходна актывізаваць работу па стварэнні ўласных інфармацыйных прадуктаў — праектаў, якія будуць запатрабаваныя гледачамі. Асаблівую ўвагу надаць вывучэнню глядацкай аўдыторыі, выдзеліць перавагі, улічваць узроставыя і гендарныя асаблівасці спажыўцоў», — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.