Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі перавысіла 1000 чалавек
11.02.2020 / 06:06
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя КНР.
Паводле яе звестак, да гэтага моманту на тэрыторыі краіны зарэгістравана 42 638 пацверджаных выпадкаў заражэння. На лячэнні знаходзяцца 37 726 чалавек, з іх 7333 у цяжкім стане. Усяго 3996 чалавек былі вылечаныя і выпісаныя з медыцынскіх устаноў; колькасць ахвяр дасягнула 1016 чалавек.
За мінулыя суткі ў Кітаі ад каранавіруса памерлі 108 чалавек (103 выпадкі ў правінцыі Хубэй). Заражэнне дыягнаставалі ў 2478 чалавек. Пры гэтым 716 чалавек вылечыліся, а ў 26 724 чалавек, якія праходзілі абследаванне, не знайшлі наяўнасць віруса ў арганізме.