На МКАД п'яны як бэля кіроўца ўрэзаўся ў слуп

11.02.2020 / 08:50

Фота ДАІ

Аварыя адбылася ўвечары 10 лютага каля 20:00. Кіроўца «Мазды» рухаўся па МКАД з боку вул. Шаранговіча ў напрамку вул. Мазурава, калі не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп, паведамляюць Мінск-навіны.

Кіроўца не пацярпеў. У яго крыві зафіксавана 2,2 праміле алкаголю.

Яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (2700 рублёў) з пазбаўленнем пасведчання кіроўцы тэрмінам на 3 гады (ч. 1 арт. 18.16 КаАП).