На МКАД з машыны зваліўся цяжкі груз і пашкодзіў дарогу ФОТА

11.02.2020 / 10:45

Фота ДАІ

У Мінску сёння з машыны ў раёне перасячэння Лагойскага тракту і МКАД зваліўся груз, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Грузавая машына пры пад'ёме з Лагойскага тракту на МКАД згубіла груз. У выніку было пашкоджана дарожнае палатно. Адна з палос перакрытая. Чакаюць кран, каб прыбраць груз з дарогі.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Рух легкавога транспарту не спынены.