У Мінску перакуліўся самазвал ФОТАФАКТ
11.02.2020 / 11:16
33-гадовы кіроўца рухаўся на самазвале MAN па вуліцы Паўлоўскага з боку вуліцы Красіна, няправільна выбраў хуткасць і на закругленні вуліцы ў раёне дома №3 не даў рады кіраванню і перакуліўся.
У выніку аварыі мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.