Лукашэнка — кіраўнікам дзяржаўных СМІ: Гаварыць з людзьмі на нармальнай мове

11.02.2020 / 11:46

Аляксандр Лукашэнка арыентуе дзяржаўныя СМІ на сумленную і аб'ектыўную размову з аўдыторыяй, каб у няпростых умовах інфармацыйнага поля ўтрымаць увагу гледачоў, чытачоў і слухачоў. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ, піша БелТА.

«Нам хапае з аднаго і другога боку. І ў гэтых няпростых умовах надзвычай важна ўзяць і ўтрымаць увагу. Але пры гэтым не страціць даверу гледачоў, чытачоў і слухачоў. Неабходна сумленна і аб'ектыўна гаварыць з людзьмі на зразумелай мове, даносіць ім нашу пазіцыю. У нас гэтага крыху не хапае», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Nashaniva.com