Лукашэнка заслухаў даклад міністра аховы здароўя наконт каранавіруса
12.02.2020 / 17:10
Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюду, паведамляе БелТА.
Абмеркаваныя вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.
У Беларусі выпадкаў захворвання каранавірусам не зарэгістравана.