Даляр апусціўся ніжэй за 2,2 рубля
14.02.2020 / 10:38
Учора даляр узяў псіхалагічную адзнаку 2,2 беларускага. А сёння, 14 лютага, апусціўся ніжэй за яе.
На таргах 14 лютага ён апусціўся на 0,0015 да 2,1986.
Еўра апусціўся на 0,0101 за 2,3830.
Расійскі рубель умацоўваецца на 0,0047 да 3,4651 за 100 адзінак.