Арамаіс Міракян: Гісторыя з гарбатай у «Камунарцы» адбылася не са мной. Прабачце

18.02.2020 / 18:11

Жыхар Мінска Арамаіс Міракян, які здабыў вядомасць пасля канфлікту ў «Камунарцы», прызнаўся ў хлусні.

Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку, выклікаўшы абурэнне сяброў.

Аказалася, што да афіцыянткі ў кавярні звяртаўся не ён, а яго сябар Руслан Юсупаў.

«Напісаць пост з маёй старонкі вырашылі, каб быў большы ахоп. І таму што Руслан не публічная асоба. Вінаваты, разумею», — патлумачыў Міракян.

Чытайце. «Гаварыце па-руску, а то выклічу ахову!» Дзве версіі канфлікту ў краме «Камунаркі»

Кампанія з «Камунаркі». Руслан Юсупаў (злева) і Арамаіс Міракян (у цэнтры). Фота з фэйсбука Міракяна

Nashaniva.com