На Мінскім моры патануў малады рыбак
19.02.2020 / 10:34
Здарэнне адбылося 18 лютага на Заслаўскім вадасховішчы ля в. Ганалес, паведамляе БелТА.
На месца неадкладна адправіліся ратавальнікі. У выніку з вады дасталі 23-гадовага хлопца.
Абставіны здарэння высвятляюцца.