Яшчэ адзін з выхадаў станцыі метро «Плошча Перамогі» зачыняць на рамонт з 20 лютага

19.02.2020 / 11:31

Яшчэ адзін з выхадаў станцыі метро «Плошча Перамогі» зачыняць для рамонту з 20 лютага, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.

Рамонтныя работы будуць выконваць на выхадзе № 4-2 станцыі «Плошча Перамогі». Меркавана выхад будзе цалкам зачынены з 20 лютага па 14 сакавіка.

Таксама да 7 сакавіка працягнецца рамонт выхаду № 3-1 станцыі «Плошча Перамогі» (у бок самой Плошчы па цотным боку).

Nashaniva.com