Даўно марылі стаць вучнем Ганны Севярынец? Заўтра ёсць такі шанец

20.02.2020 / 16:39

ТБМ запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у трынаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Дыктаваць тэкст сёлета будзе сама Ганна Севярынец. Пачатак а 17-й 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). 

Прыходзьце!

Nashaniva.com