З партыі Жырыноўскага: чалавек пабыў віцэ-губернатарам у Расіі, а цяпер стаў намеснікам старшыні аблсавета ў Беларусі
24.02.2020 / 11:58
Ён родам з Беларусі, зрабіў кар'еру пры Жырыноўскім, а пасля вярнуўся ў Беларусь. Расійскі губернатар, у якога ён быў намеснікам, пазней працаваў на высокай пасадзе ў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспубліцы. Тым часам герой нашага матэрыялу дарос у Беларусі да тых самых пасад, на якіх ён працаваў у Расійскай Федэрацыі.
Аляксандр Хрыстафораў быў памочнікам Уладзіміра Жырыноўскага. І, калі кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі абралі губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі, ён стаў яго намеснікам. Цяпер Хрыстафораў — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Больш за тое, стаў намеснікам старшыні абласнога савета народных дэпутатаў....