23 февраля — ОО «Дыярыуш» приглашает на свое 20-летие

15.00. «Тэрыторыя правоў» (Мінск, вул. Ложынская 16, памяшканне 404, ст. метро «Уручча»).

24.02.2020 / 09:32

Грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» было заснаванае ў верасні 1999 г. на базе грамадскага Apxiву найноўшай гісторыі. У лютым 2000 г. арганізацыя была зарэгістравана як менская гарадcкая.

Заснавальнікі бачаць «Дыярыуш» як незалежную i адкрытую грамадскую інстытуцыю, якая займаецца стварэннем агульнанацыянальнай інфармацыйнай базы па гісторыі беларускага грамадства ХХ стагоддзя, а таксама вывучэннем i трансляцыяй сабраных матэрыялаў. Але дзейнасць «Дыярыушу» не абмяжоўваецца толькі збіраннем гістарычных даных i помнікаў. Мы імкнемся да пашырэння адукацыйнай, медыйнай, культурнай, выдавецкай дзейнасці, арганізацыі, якая мусіць, на нашую думку, стаць сапраўдным незалежным даследчыкам інфармацыйным i адукацыйным цэнтрам.

Сваю ўвагу «Дыярыуш» канцэнтруе пераважна на так званую «неафіцыйную» гісторыю Беларусі — гісторыю паўсядзённасці, гісторыю свабоды, гісторыю яшчэ не завершанай барацьбы за незалежнасць і грамадзянскія правы.

Запрашаем у сяброўскай атмасферы з гарбатай, кавай адзначыць юбілей.

Выступяць беларускія музыкі: Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Раман Арлоў, Андрэй Плясанаў і інш.

Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя:

29 6136087 Ларыса,

29 6490888 Віталь.

Nashaniva.com