Колькасць захварэлых каранавірусам у Паўднёвай Карэі перавысіла 760 чалавек
24.02.2020 / 06:10
Усяго ў краіне зафіксавана 763 выпадкі заражэння вірусам, захварэлых стала на 161 чалавека больш. Акрамя таго, сем заражаных COVID-19 чалавек памерлі.
Большасць хворых з'яўляюцца членамі рэлігійнай секты «Царква Ісуса Сінчходжы», якую многія абвінавачваюць у распаўсюдзе каранавіруса Covid-2019 на тэрыторыі краіны. Раней жыхары Паўднёвай Карэі запатрабавалі яе закрыць.
На гэты момант Паўднёвая Карэя лічыцца другой пасля Кітая па маштабе і хуткасці распаўсюджвання эпідэміі каранавіруса.