У Мінску жанчына напілася, села за руль і паехала заднім ходам

24.02.2020 / 09:03

Здарэнне адбылося раніцай у суботу на вуліцы Шчорса, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

У дварах па вул. Шчорса 49-гадовая жанчына на «Нісане» рухалася заднім ходам. Неўзабаве машына наехала на кусты і не змагла выбрацца з іх.

Супрацоўнікі ДАІ заспелі жанчыну на месцы здарэння. Па вонкавых прыкметах яна была п'яная, але ад праходжання медыцынскага агляду адмовілася.

Жанчына адхілена ад кіравання, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку. Праводзіцца праверка.