Стала вядома, хто выступіць на Дні Волі ў Мінску
24.02.2020 / 11:35
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 (БНР-102) у Мінску агучыў спіс гуртоў, якія праспяваюць на мітынгу-канцэрце 22 сакавіка. Гэта беларускія гурты Zrabi, Naka, «Разбітае сэрца пацана» (РСП), «Крама», «Дай Дарогу», а таксама ўкраінскі гурт «Колір», паведамляе «Еўрарадыё».
Песні будуць гучаць па-беларуску, па-руску і па-ўкраінску. Украінскі гурт «Колір» мае ў сваім рэпертуары дзве беларускамоўныя кампазіцыі.
Цяпер вызначаецца месца правядзення мітынгу-канцэрта, а таксама рыхтуецца яго праграма.
7 лютага арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на пляцоўку, якая знаходзіцца ў «тусовачным» месцы горада і не ўваходзіць у пералік шасці месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у сталіцы.