Кітай заявіў, што вынайшаў эфектыўную вакцыну ад каранавіруса

24.02.2020 / 11:49

Кітайскія ўлады заявілі аб стварэнні вакцыны ад смяротнага каранавіруса, якая папярэдне паказала сябе эфектыўнай. Пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву пасла КНР у Расіі Чжан Ханьхуэя.

Дыпламат паведаміў, што хоць новыя лекі паказваюць добрыя вынікі, іх яшчэ трэба пераправерыць і дапрацаваць. Ён таксама распавёў, што хларахіну фасфат — рэчыва, якое дзесяцігоддзямі выкарыстоўвалася як сродак ад малярыі — ужо паказала эфектыўнасць у барацьбе з каранавірусам.

Таксама Кітай раней афіцыйна прызнаў расійскі супрацьвірусны прэпарат «Арбідол» з дзеючым рэчывам уміфенавір эфектыўнымі лекамі супраць каранавіруса. Лекі, распрацаваныя ў савецкі час, пры напісанні лацінкай часам называюцца Abidol («Абідол»).