У Мінску сутыкнуліся тры аўтамабілі

24.02.2020 / 12:24

У панядзелак раніцай, каля 8.00, кіроўца «Опеля», рухаючыся па вул. Мястроўская з боку вул. Ільянская, пры павароце направа на вул. Ціміразева парушыў правілы праезду скрыжаванняў і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», паведамляе ДАІ ў сваім телеграм-канале.

Ад удару апошняга адкінула на іншы аўтамабіль «Фальксваген», які рухаўся ў спадарожным кірунку. Пацярпелых у ДТЗ няма.