У Беларусі могуць увесці масавую стэрылізацыю вулічных катоў

24.02.2020 / 14:42

sb.by

Прадстаўнікі кампетэнтных ведамстваў і зоаабаронцы абмеркавалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі праблемы абароны жывёл з фондам французскай актрысы Брыжыт Бардо, піша БЕЛТА.

Пытанне масавай стэрылізацыі бадзяжных жывёл разглядаецца пакуль толькі ў дачыненні да катоў, якіх хочуць адлоўліваць, вакцынаваць, стэрылізаваць і адпускаць назад. Рабіць тое ж самае з сабакамі значна складаней.

Акрамя таго, прадстаўнік Міністэрства ЖКГ, каментуючы выпадкі адлову і забойстваў вулічных жывёл, заявіў, што такога быць не павінна. «Нам вядома пра такія факты, і гэта ненармальна. Цяжка пракантраляваць, як гэта сёння арганізавана на месцах», — сказаў ён, дадаўшы, што гэта абумоўлена чалавечым фактарам.