Кампанія «Яндэкс» змяніла лагатып да юбілею Барадуліна

24.02.2020 / 18:10

Расейская кампанія «Яндекс» да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна змяніла лагатып на галоўнай старонцы — такім чынам абыграла жартоўнае двухрадкоўе паэта. 

Для карыстальнікаў з Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назве літару «Я» на апошняе месца. Пад лагатыпам патлумачыла:

«Той, хто якае зашмат,
ставіць сам сябе назад».

Гэта радок з верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў кнізе дзіцячых вершаў і казак «Ішоў коця па канапе» (1997).

Nashaniva.com