Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Беларусі пагражае расійская акупацыя

25.02.2020 / 22:31

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў пра пагрозу ваеннага ўварвання Расіі ў Беларусь. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю «Радіо НВ».

«[Беларусі пагражае] такая ж акупацыя, якая адбылася з часткамі Данецкай і Луганскай абласцей. Прычым гэтая пагроза з боку Расійскай Федэрацыі даволі магутная. Калі яны зараз не змогуць [усё] вырашыць, умоўна кажучы, «дыпламатычным шляхам» ([рускія] цяпер пастаянна падштурхоўваюць Беларусь да гэтага), я не выключаю, што там таксама можа быць ўварванне», — распавёў Данілаў.

Nashaniva.com