Сіноптыкі: 27 лютага — да +8, але і мокры снег магчымы

27.02.2020 / 08:10

27 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах краіны невялікія кароткачасовыя ападкі, у першай палове дня па поўначы ўмераныя ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Вецер заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Максімальная тэмпература паветра па краіне ад +2°С да +8°С.

У Мінску невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +1..+3°С, днём +4..+6°С, увечары 0..+2°С.

Nashaniva.com