Трамп заявіў аб неадкладным вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана і пра планы асабіста сустрэцца з лідарамі Талібана

01.03.2020 / 09:20

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб неадкладным вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана.

«Сёння. Гэта пачнецца неадкладна», — адказаў амерыканскі лідар на пытанне аб тым, калі ЗША пачнуць вывад сваіх войскаў у рамках пагаднення з рухам «Талібан».

Таксама Трамп заявіў, што ў хуткім часе сустрэнецца з талібамі асабіста. Па словах амерыканскага прэзідэнта, яны пагадзіліся змагацца з тэрарызмам.

ЗША і «Талібан» заключылі мірнае пагадненне 29 лютага.

President @realDonaldTrump provides an update on bringing troops home from Afghanistan: pic.twitter.com/wfeOSna7AY

— The White House (@WhiteHouse) February 29, 2020

Nashaniva.com