Байдэн упершыню перамог на праймерыз у адным са штатаў

01.03.2020 / 13:34

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн атрымаў перамогу на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў Паўднёвай Караліне, паведамляе Reuters.

Байдэн атрымаў 49% падтрымкі.

Байдэна падтрымалі прадстаўнікі розных узроставых груп і слаёў грамадства. Вырашальнымі сталі галасы прадстаўнікоў афраамерыканскай грамады, больш за 60% з якіх прагаласавалі за Байдэна.

Nashaniva.com