У Казахстане праходзяць акцыі з-за смерці актывіста, затрыманы дзясяткі ўдзельнікаў

01.03.2020 / 18:28

1 сакавіка паліцыя Казахстана затрымала дзясяткі пратэстоўцаў, якія выйшлі на мітынг пасля смерці апазіцыйнага актывіста ў следчым ізалятары ў Алматы, паведамляе Reuters.

Дулат Агадзіл памёр у турэмнай камеры 25 лютага, на наступны дзень пасля таго, як паліцыя затрымала яго па абвінавачванні ў непавазе да суда і абразе суддзі. Улады заявілі, што яго смерць была выклікана вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасцю.

Справа Агадзіла стала прычынай апазіцыйных рухаў у Казахстане, выклікаўшы некалькі невялікіх пратэстаў на працягу тыдня і вялікі мітынг у нядзелю.

Паліцыя затрымала дзясяткі актывістаў, пакуль яны ішлі да пунктаў збору.

Nashaniva.com