У Мінску пажылая жанчына вырашыла перайсці дарогу ў неналежным месцы і трапіла пад колы аўто

02.03.2020 / 11:40

Жанчына сталага веку парушыла правілы дарожнага руху і трапіла пад колы «Опеля» на скрыжаванні пр. Жукава і вул. Розы Люксембург 1 сакавіка. Пра гэта паведамляе МУС у сваім телеграм-канале.

Жанчына перасякала праезную частку ў неналежным месцы і ў выніку наезду атрымала пашкоджанні. Яе даставілі ў бальніцу.