У Шабанах «Мэрсэдэс», рухаючыся заднім ходам, выштурхнуў «Форд» у кювет

03.03.2020 / 08:38

Аварыя адбылася 2 сакавіка ў 19:20 каля дома № 14 на вул. Шабаны, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

32-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» здаваў назад, але не пераканаўся, што машын няма. У выніку адбылося сутыкненне з прыпаркаваным «Фордам». Апошні ад удару з'ехаў у кювет.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Механічныя пашкоджанні атрымалі абодва транспартныя сродкі.

Nashaniva.com