Названы новы старшыня Мінгарсавета

03.03.2020 / 11:23

belayarus.by

На 14-й пазачарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў быў абраны новы старшыня, паведамляе БелТА.

Ім стаў Андрэй Бугроў, які раней узначальваў пастаянную камісію па галоснасці, самакіраванні і правапарадку Мінгарсавета 28-га склікання.

Нагадаем, што старшынёй Мінгарсавета з 2010 года быў Васіль Панасюк, абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.