Схапіла за валасы і ўдарыла рукой: у Баранавічах безбілетніца напала на кантралёра

03.03.2020 / 12:57

Інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка прыкладна ў 17.45, паведамляе БелТА ў СК.

На адным з прыпынкаў у рэйсавы аўтобус зайшлі кантралёры і сталі правяраць праязныя дакументы.

У 44-гадовай жанчыны квітка не аказалася. Кантралёр папрасіла жанчыну аплаціць штраф. У адказ пасажырка схапіла яе за валасы і некалькі разоў ударыла рукой.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com