Еўра скочыў вышэй за 2,51 рублі

06.03.2020 / 10:30

На таргах Мінску еўра падаражэў амаль на тры капейкі (+0,0276) да 2,5178 беларускага рубля.

Абсалютны максімум, нагадаем, складае 2,5580 беларускага (красавік 2018 года). Вышэй за 2,51 еўра не каштаваў з 15 верасня 2018 года.

Даляр сёння таксама чарговы раз абнаўляе рэкорд. Ён падаражэў на 0,0039 да 2,2396 беларускага.

Расійскі рубель таннее адразу на 0,0535 да 3,3215 за 100 адзінак.

Nashaniva.com