Паглядзіце, як дэпрэсіўны гмах Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС змяніўся да непазнавальнасці ФОТЫ

вам падабаецца?

06.03.2020 / 12:21

У 1980-я на вуліцы Валадарскага ў Мінску пабудавалі вылічальны цэнтр МУС (пасля — Экспертна-крыміналістычны цэнтр МУС). Цяпер тут знаходзіцца Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Шэры гмах навісаў над горадам, ён заслужана трапіў у спіс будынкаў, якія парушаюць гармонію гістарычнага цэнтра Мінска.

фота за 2013 год

Летась было вырашана зрабіць фасад будынка больш сучасным, прымацаваць алюмініевыя фасадныя касеты белага і блакітнага колераў.

Асабліва ярка блакітны будынак глядзіцца, калі на яго трапляюць сонечныя прамяні.

фота Надзеі Бужан