У сувязі з каранавірусам перанеслі мінскую IT-канферэнцыю

06.03.2020 / 14:19

intech.softline.by

VI тэхналагічная канферэнцыя InTech-2020, якая павінна была адбыцца ў Мінску 19 сакавіка, пераносіцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі і свеце, паведамляюць арганізатары.

Яны падкрэсліваюць, што першачарговае значэнне надаецца здароўю і бяспецы кліентаў і партнёраў.

Пра новыя даты форуму паведамяць пазней. 

Nashaniva.com