Мясніковіч адным словам ахарактарызаваў папярэдняе месца працы расійскага прэм'ера

06.03.2020 / 15:57

Фота ўрада Расіі

Сёння старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч у Маскве правёў сустрэчу з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным.

Да прызначэння на пасаду кіраўніка ўрада Мішусцін некалькі год узначальваў Федэральную падатковую службу.

Мішусцін у размове з Мясніковічам заўважыў: «Я ведаю, вы наведалі ўчора Федэральную падатковую службу, азнаёміліся з тым, як функцыянуе падатковая лічбавая платформа, лічбавыя сэрвісы».

«Фантастыка!» — імгненна адрэагаваў Мясніковіч.

«Дзякуй за такую ацэнку», — адказаў М. Мішусцін.

Nashaniva.com