Студэнты БНТУ з 10 сакавіка будуць вучыцца ў звычайным рэжыме
06.03.2020 / 16:39
Дыстанцыйнае навучанне студэнтаў БНТУ завершыцца 9 сакавіка. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавёў першы прарэктар ВНУ Георгій Вяршыня.
Фота Надзеі Бужан.
Навучальны працэс у сталічным універсітэце вернецца ў звычайны рэжым з аўторка.
БНТУ перайшоў на індывідуальнае навучанне ў рэжыме анлайн 28 лютага. Планавалася, што навучальны працэс будзе арганізаваны такім чынам да 15 сакавіка.
Нагадаем, у аднаго з замежных студэнтаў ВНУ, які 22 лютага прыбыў у Беларусь, праз 5 дзён дыягнаставалі каранавірус. Пад наглядам медыкаў апынуўся не толькі гэты малады чалавек, але і іншыя студэнты, а таксама выкладчыкі універсітэта.