У Чэхіі будуць штрафаваць на $130 тысяч за парушэнне каранціну ў сувязі з каранавірусам
06.03.2020 / 23:13
Парушэнне каранціну з-за каранавіруса новага тыпу будзе карацца штрафам у памеры $130 тысяч у Чэхіі, паведамляе CNN.
У адпаведнасці з новымі правіламі, кожны грамадзянін Чэхіі, які вяртаецца з Італіі, абавязаны пайсці на двухтыднёвы каранцін у сувязі з небяспекай распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу. За парушэнне ўмоў каранціну прадугледжаны штраф у памеры $130 тысяч.
Фота Надзеі Бужан.