Даляр падскочыў адразу на 11 капеек да 2,35 рубля, а еўра ўжо 2,67

абноўлена ў 13:02

09.03.2020 / 10:21

Сёння на таргах у Мінску даляр вырас адразу на 0,1122 (+5%) да 2,3518 беларускага. Гэта чарговы рэкорд. Ранейшы быў 2,2396.

Еўра вырас амаль на 16 капеек (+0,1572, 6,24%) да 2,6750 беларускага. Гэта таксама абсалютны рэкорд (ранейшы быў 2,5580 у красавіку 2019 года).

Расійскі рубель падае адразу на 16 капеек (-0,1587, або 4,91%) да 3,1628 за 100 адзінак.

Расійскі рубель сёння моцна таннее на фоне падзення цэн на нафту.

Курс сённяшніх таргоў — рынкавы. Нацбанк пракаментаваў падзенне рубля

Румас пракаментаваў падзенне цэн на нафту ў свеце і зніжэнне курсу беларускага рубля 

Nashaniva.com