Вакансія ў НН: шукаем у штат рэпарцёра

09.03.2020 / 19:52

«Наша Ніва» шукае ў штат рэпарцёра. Працаваць давядзецца ў розных фарматах — трэба пісаць і навіны на розныя тэмы, і рэпартажы, і вялікія гутаркі.

Патрабаванні — добрая беларуская мова і досвед журналісцкай працы.

Калі вы навучаецеся на факультэце журналістыкі, можаце таксама паспрабаваць сябе.

Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Калектыў — малады, вясёлы і беларускамоўны.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by з пазнакай «Рэпарцёр». Абавязкова дадайце спасылкі на апублікаваныя матэрыялы, а таксама на свае акаўнты ў сацсетках.

Nashaniva.com