СААЗ: Пагроза пандэміі каранавіруса цалкам рэальная

09.03.2020 / 21:11

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што пагроза пандэміі каранавіруса COVID-19 «вельмі рэальная». Пра гэта на брыфінгу заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус.

«Цяпер, калі вірус прысутнічае ў многіх краінах, пагроза пандэміі стала цалкам рэальнай», — заявіў ён.

«Будзе пандэмія ці не, правілы гульні аднолькавыя — ніколі не здавайся», — дадаў ён.

Фота Надзеі Бужан

Nashaniva.com