У Францыі мужчына напаў на яслі

Узброены пнеўматычнай зброяй нападнік параніў пяць чалавек.

20.03.2009 / 18:39

Узброены пнеўматычнай зброяй мужчына ўварваўся ў яслі ў французскім Ліёне. Нападнік пачаў страляць у мацярок, што прыйшлі па сваіх дзяцей. Пяць чалавек атрымалі лёгкія раненні, дзеці не пацярпелі. З месца злачынства мужчына збег, паліцыя працягвае яго пошукі, паведамляе lenta.ru.

Гэта другое ў Еўропе надзвычайнае здарэнне такога кшталту ў гэтым месяцы. Тыдзень таму ў нямецкім гарадку Віннендэн 17-гадовы Цім Крэтчмер уварваўся ў школу і застрэліў 15 чалавек.

Не забылі на сваю трагедыю і бельгійцы. 23 студзеня гэтага году ў бельгійскім Дэндэрмондэ 20-гадовы Кім дэ Гельдэр, узброены тры нажамі і сякерай, напаў на яслі. У часе налёту загінулі двое маленькіх дзетак і выхавацелька.

СП