Уцюрын прызнаў сваю віну па карупцыйнай справе
11.03.2020 / 12:00
Фота Надзеі Бужан
Экс-намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі і экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта Андрэй Уцюрын цалкам прызнаў сваю віну ў атрыманні хабараў і падбухторванні да дачы хабару, піша БелТА.
Уцюрын абвінавачваецца ў атрыманні не менш як $192 тысяч. Акрамя гэтага, яму прад'яўленае абвінавачванне ў падбухторванні да дачы хабару гендырэктару «Белтэлекама» Сівадзедаву.
«Віну прызнаю цалкам. Разам з тым у мяне ёсць сумневы ў асобных пытаннях кваліфікацыі маіх дзеянняў, пра што я раней падчас следства заявіў», — сказаў Уцюрын.
Уцюрын быў арыштаваны ў красавіку 2019 года. Яму інкрымінуецца даванне і атрыманне хабару.