УЕФА адменіць Еўра-2020 — СМІ

12.03.2020 / 18:16

УЕФА адменіць чэмпіянат Еўропы-2020 і перанясе яго на 2021 год праз каранавірус, паведамляе L'Equipe.

Раней у УЕФА афіцыйна анансавалі правядзенне экстраннага пасяджэння 17 сакавіка, на якім будзе прынята рашэнне пра лёс Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы, нацыянальных чэмпіянатаў і Еўра-2020. Паводле L'Equipe, пасля яго пра перанос чэмпіянату Еўропы будзе абвешчана афіцыйна.

Nashaniva.com