Сідорскі: Беларусь зацікаўлена ў актыўнейшай працы расійскага капіталу ў краіне

22.03.2009 / 18:04

Беларусь зацікаўлена ў актыўнейшай працы расійскага капіталу ў краіне.

Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з віцэ‑прэм’ерам — міністрам фінансаў Расіі Аляксеем Кудрыным,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, урады Беларусі і Расіі актыўна працуюць па пытанню ўдзелу расійскіх інвестараў у праектах у перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, малочнай галіне.

«Учарашняя сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі пацвердзіла рух у энергетычнай сферы, у частцы будаўніцтва беларускай АЭС», — сказаў прэм’ер‑міністр. Акрамя таго, расійскія кампаніі цяпер вывучаюць прапановы беларускага боку па ўзаемадзеянні ў праектах нафтахімічнага комплексу.