У Арменіі ўрокі для школьнікаў будуць весці ў тэлеэфіры
19.03.2020 / 08:02
Міністэрства адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі абнародавала расклад урокаў для школьнікаў, якія будуць весці ў эфіры грамадскага тэлебачання краіны, піша tass.ru.
Па заканчэнні тэлевізійнай часткі ўрокі працягнуцца ў прамым эфіры на старонцы міністэрства ў Facebook і будуць даступныя на YouTube-канале.
Заняткі ва ўсіх навучальных установах Арменіі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса прыпыненыя да 14 красавіка.
Па стане на раніцу панядзелка ў краіне інфікавана 110 чалавек. У каранціне знаходзяцца 444 чалавекі, яшчэ 799 загадана самаізалявацца.